Абяцай Радзіме Слова

06.04.2021

Пад такою назвай пятага красавіка ў цэнтральнай бібліятэцы горада Пінска адбылася ўрачыстая вечарына, прысвечаная 75-годдзю з Дня нараджэння Валянціны Міхайлаўны Коўтун, жыццё і творчая дзейнасць якой цесна звязаны з Піншчынай. На вечарыне прысутнічала шмат гасцей, сярод якіх былі і сын Міхась Рыгоравіч з нявесткай Валянціны Міхайлаўны.

Красько Мілана і Машлякевіч Вольга, вучаніцы нашай школы, чыталі вершы нашай зямлячкі.

А настаўніца роднай мовы і літаратуры Гулевіч Н.В. паведаміла пра цесную сувязь з кутком дзяцінства, пра вучобу ў Малоткавіцкай школе Коўтун Валянціны і далейшае супрацоўніцтва Валянціны Міхайлаўны з землякамі і з настаўнікамі Піншчыны.

Мы ганарымся, што наша зямлячка займае пачэснае месца ў развіцці нацыянальнага літаратурнага і культурнага жыцця і будзем памніць слынную паэтку Піншчыны.

Н.В. Гулевiч