Свяча любовi

06.04.2021

Паэтцы, пісьменніцы, літаратуразнаўцы, перакладчыцы Валянціне Міхайлаўне Коўтун 6 красавіка 2021 года споўнілася б 75 гадоў.

Вучні нашай школы ганарацца тым, што свой атэстат сталасці Коўтун Валянціна ў далёкім 1963 годзе атрымала ў нашай Малоткавіцкай сярэдняй школе. А пасля яшчэ не аднойчы наведвала край “зялёнай, гулкай вясны”, край “святла, любові, дабраты”. Пра тое, як імкнулася сюды душа і сэрца гераіні, каб спатоліцца цішынёю, засцерагчыся ад холаду жыцця, гаварылі прысутныя на мерапрыемстве, прысвечаным Валянціне Міхайлаўне. А вучні старэйшых класаў чыталі яе творы.

У красавіку Валянціна Міхайлаўна прыйшла ў гэты свет, каб пакінуць свой яркі след і ў літаратуры і ў жыцці. У апошнія дні красавіка і пайшла яна ад нас, навекі паяднаўшыся з роднай зямлёй.

Н.В. Гулевiч