Дзень роднай мовы

21.02.2019

Уся грамадскасць адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Не засталіся ўбаку вучні і настаўнікі нашай школы.

Напярэдадні вучні 9 ’’А’’ і 7 ’’В’’ класа разам з настаўнікамі роднай мовы наведалі ДУ ’’Палескі драматычны тэатр г . Пінска’’, дзе з вялікім задавальненнем паглядзелі спектакль на мясцовым дыялекце ’’Пінская шляхта’’.

А сёння хаця ў нас школа рускамоўная, але паўсюль гучала наша мілагучнае і сакавітае роднае слова.

Загадкі, прыказкі, жарты чуліся ва ўсіх кутках школы.

Усе стараліся размаўляць толькі па-беларуску і даказалі, што мова наша ніколькі не горшая за рускую і іншыя мовы.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Н.В. Гулевіч, М.І. Лычык