Гордость школы

Валянціна Іванаўна Локун нарадзілася ў в. Цепянец Пінскага раёна. Закончыла Цепянецкую пачатковую школу, вучылася ў Малоткавіцкай сярэдняй школе. А з сёмага класа, па прычыне хваробы ног, перайшла ў Пінскую завочную школу, якую і закончыла з залатым медалём. Вучылася ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (філалагічны факультэт, аддзяленне рускай мовы і літаратуры).

У 1974 годзе разам з сям’ёй пераехала ў г. Пінск. Закончыла аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна. У 1984 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Праблемы стылю беларускай ваеннай прозы». (На матэрыяле творчасці В. Быкава, Б. Сачанкі, І. Чыгрынава).

Працавала загадчыцай Цепянецкай бібліятэкі (1972—1974), старшым выкладчыкам Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна (зараз універсітэт) (1985—1998). З 1987 па 2007 гады супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1987 па 1998 гады, сумяшчаючы працу ў Інстытуце літаратуры з працай у педінстытуце.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1998, з 2006 года — член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар 147 навуковых артыкулаў па праблемах развіцця беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры.

 

Валянціна Міхайлаўна Коўтун, у дзявоцтве Новік (6 красавіка 1946, в. Дземяхі, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць30 красавіка 2011, Пінск; Псеўданімы: Леся Беларуска; Ясельда) — беларуская паэтэса, празаік, літаратуразнавец.

Нарадзілася ў сям’і настаўніка. Скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу. Працавала піянерважатай у Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёна. Паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 4 курса перавялася ў БДУ, які скончыла ў 1969. Працавала настаўніцай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёна (1969—1970), літкансультантам «Сельской газеты» (1970—1976). У 1977—1980 вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Член СП БССР (з 1975), СП СССР (з 1976). З 1976 — літсупрацоўнік, з 1979 — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1982 — загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 — старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя», з 2006 — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Старшыня Усебеларускага жаночага фонду святой Еўфрасінні Полацкай (з 1993). Член СП Украіны (з 1997).

Дэбютавала ў друку ў 1966. Аўтар зборнікаў паэзіі «Каляровыя вёслы» (1971), «На ўзлёце дня» (вершы і паэмы, 1977), «На зломе маланкі» (1981), «Метраном» (1985), «Лісты да цябе» (вершы і паэмы, 1988), рамана «Крыж міласэрнасці» (1988), рамана-жыція «Пакліканыя» (2002, часопіс «Полымя»), прысвечанага Еўфрасінні Полацкай. Адна з важных тэм творчасці — асэнсаванне асобы беларускай паэтэсы Цёткі (А. Пашкевіч), якой прысвечаны паэмы «На зломе маланкі» (1979), «Суд Алаізы» (1985), раман-дылогія «Крыж міласэрнасці» (1988—1996). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Мы робім казку» (1983), «Вясёлы заасад» (1986), зборніка апавяданняў «Калінавая гронка залатая» (1988).

Таксама вядомая як крытык і літаратуразнавец. Аўтар прац «Святло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песні» (1984), «Крыніца паэзіі:На шляхах эпізацыі» (1987). Аўтар артыкулаў па пытаннях фальклору ў сучаснай беларускай паэзіі. Перакладала з рускай, украінскай і іншых моў.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1986) за кнігу паэзіі «Метраном».

Ещё в этом разделе