’’Усё мне тут блізка, знаёма...’’ Закрыццё дэкады

06.02.2019

Святочнае мерапрыемства ’’Усё мне тут блізка, знаёма...’’ дапамагло ўсім прысутным адправіцца ў цікавую краіну - літаратуру, развіваць навыкі выразнага чытання, пазнавальную актыўнасць, паэтычныя і артыстычныя здольнасці. Кампетэнтнае журы адзначыла лепшых чытальнікаў мастацкіх твораў.

Лепшымі з лепшых сталі Сухаверхая Таццяна - 6’’Б’’ клас і Божко Валерыя - 7 ’’А’’клас. Другое месца заняла Гузавец Вераніка - 6 ’’Б’’.

А трэцяе месца падзялілі вучаніцы 6 ’’Б’’ класа Грудовік Анастасія і Меша Дар'я.

Шмат хлопчыкаў і дзяўчынак, неабыякавых да вуснай народнай творчасці, сабралася на святочнае мерапрыемства, якое ладзілася з нагоды Дэкады мовы і літаратуры.

Народныя танцы, прыпеўкі, гульні ладзіліся ўвесь дзень. Майстар клас праводзілі вучні, якія ўжо не першы год наведваюць гурткі ў гэтым накірунку. Усе жадаючыя набылі пэўныя веды і атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі.