"Пагуляем у роднае слова"

05.02.2019

У рамках Дэкады беларускай мовы ў 6 класе прайшла займальная інтэлектуальная гульня "Пагуляем у роднае слова". Дзве каманды ўдзельнікаў паўгадзіны рашалі арфаграфічныя задачы,разгадвалі рэбусы і крыжаванкі,састаўлялі тэксты і перакладалі на беларускую мову словы.

Праца ў парах і групах суправаджалася смехам і жартамі, дзеці плячо ў плячо імкнуліся да пераможных балаў. Па падведзеныя выніках перамогу атрымала каманда нумар адзін.

Капітан каманды Навак Яўгенія атрымала віншаванні і пераможны прыз.