’’ФЭСТ’’

04.02.2019

На святочнае мерапрыемства ’’ФЭСТ’’ трапілі невыпадковыя навучэнцы-сямікласнікі, а сабраліся толькі тыя, хто сапраўды любіць нашу родную мову, хто шануе памяць продкаў, хто цікавіцца, як яны жылі, якія традыцыі мелі.

Усе канкурсанты пашырылі свае веды пра наш родны край, беларускую культуру, вусную народную творчасць, абрады і народныя традыцыі.

Лепшымі знаўцамі беларускай культуры сталі навучэнцы 7 ’’В’’ - 10 балаў.

Прадстаўнікі 7 ’’А’’ набралі 7,5 балаў, а іх канкурэнты з 7 ’’Б’’ класа - 5,5 балаў.

На працягу ўсяго мерапрыемства ў сямікласнікаў захоўваўся святочны настрой.