Народ скажа як звяжа…

01.02.2019

За шматлікія стагоддзі наш таленавіты народ стварыў найбагацейшую духоўную спадчыну – безліч цудоўных казак, загадак, прыказак, песень, легенд, жартаў і інш. Народная творчасць – чароўная і мудрая кніга.

Мінаюць і аддаляюцца дзесяцігоддзі, чалавецтва выходзіць на новыя рубяжы, а радкі гэтых кніг не старэюць. І будуць жыць, узбагачаць наш розум і сэрца, вучыць нас дабру і справядлівасці, любові да роднага краю і свайго народа.

Турнір знаўцаў народнай мудрасці “Народ скажа як звяжа…” сабраў вучняў пятых класаў. На працягу гульні каманды “Васількі” і “Рамонкі” адгадвалі загадкі, параўноўвалі народныя беларускія і рускія выслоўі, падбіралі эквіваленты-адпаведнікі да беларускіх прыказак, шукалі ў кішэнях сваёй памяці да рускіх прыказак нашы беларускія залацінкі.

Вучні паказалі добрыя веды, кемлівасць, знаходлівасць, пашырылі свой кругагляд. І ўсё гэта рабілі весела, жвава, з жартам. Скончылася гульня перамогай абедзвюх каманд.