’’Па старонках любімых твораў’’

29.01.2019

У рамках дэкады беларускай мовы і літаратуры ў вучняў цікавасць выклікаў конкурс малюнкаў ’’Па старонках любімых твораў’’.

Вучні з любоўю адлюстроўвалі на паперы сваіх любімых герояў. Лепшымі сярод лепшых сталі малюнкі да апавядання Якуба Коласа ’’Крыніца’’ Замскага Ягора, 5’’Б’’кл., да твора Максіма Багдановіча ’’Зімой’’ Багдановіч Аляксандры, 5 ’’А’’ кл. і да верша Алеся Ставера ’’Жураўлі на Палессе ляцяць’’ Калесніковіч Дар'і 6 ’’А’’ клас. А сярод старшакласнікаў малюнак адзінаццацікласніцы Любчук Анастасіі ’’Рагнеда’’. Больш за ўсё малюнкаў на конкурс прадставіла вучаніца 7’’А’’ класа Божко Валерыя.

Конкурс яшчэ раз паказаў, што вучні не толькі добра ведаюць творы мастацкай літаратуры, але і з любоўю занатоўваюць сваіх любімых герояў.