Да Дня беларускага пісьменства

04.09.2018

Аматары роднага слова нашай школы прынялі актыўны ўдзел у святкаванні XXV Дня беларускага пісьменства. Мерапрыемствы “Вандроўка па родным краі”, ”Ганарымся табой, мая Беларусь”, ”З кірыліцы я родам” пакінулі незабыўныя ўражанні ў навучэнцаў школы. Увага прысутных на мерапрыемствах была засяроджана на гістарычным лёсе Беларусі.

З дапамогай шматлікіх прыпынкаў сямікласнікі ў гістарычнай гульні “Вандроўка па родным краі” накіраваліся ў падарожжа па нашай Беларусі, успаміналі яе гісторыю, традыцыі, звычаі і літаратуру.

Мерапрыемства  ”З кірыліцы я родам” было праведзена ў форме віктарыны, у якой спаборнічалі паміж сабой навучэнцы 10-11 класаў.

Папоўнілі сваю скарбонку ведаў пра літаратуру Беларусі навучэнцы і на літаратурнай кампазіцыі ”Ганарымся табой, мая Беларусь”.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры