Падарожжа па старонках часопіса “Вясёлка”

21.02.2018

У календары ёсць такое свята - Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Мы запрасілi выхаванцаў дзiцячага яслi-cад «Сонейка» на эксурсiю ў бiблiятэку Малоткавiцкай школы. Падчас экскурсii дзеці пазнаёміліся са скарбамі нашай роднай мовы, гісторыяй культуры, традыцыямі, думкамі і пачуццямі нашага народа. Было праведзена падарожжа па старонках часопіса “Вясёлка”.

Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з часопісам і з беларускімі пісьменнікамі, якія друкуюцца на яго старонках. Таксама была прадстаўлена кніжная выстава “Чытаем па-беларуску”. Бібліятэкар I.В. Карповiч правяла яе агляд для маленькiх чытачоў. Пазнаёмiла з творамi на роднай мове пра Беларусь, прыроду.

Дзеткі радасна акунуліся ў чароўны свет ведаў. Яны не выпускалі з рук кнігі з яркімі малюнкамі, часопісы пра жывёл, велізарныя энцыклапедыі...

Маленькiя сябры даведаліся, што такое бібліятэка і як жывуць кнігі ў гэтым “кніжным доме”. А на памяць аб нашай бiлiятэцы кожны госць атрымаў невялiкi сувенiр - «кнiжны домiк». У сваю чаргу дзеткi садка i iх выхавацелi са шчырымi пажаданнямi падарылi нам, вялiкае сэрца зробленае сваiмi рукамi.