Гучы, роднае слова

21.02.2018

Дзень 21 лютага ў Малоткавіцкая СШ пачаўся святочна і ўрачыста.

Навучэнцы школы сустракалі ўсіх ветлівымі словамі на роднай мове.

Праходзіла акцыя "Гавары са мной па-беларуску".

А напрыканцы дня адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы: паэтычная вандроўка ў мінулае, конкурсы і віктарыны.

Удзельнікі мерапрыемства гаварылі і думалі па-беларуску, бо родная мова аб'яднала ўсіх прысутных на свяце.