Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2017

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.

У нашай школе ён прайшоў пад дэвізам: ” Ды калі ты не бязродны сын, гавары са мной па-беларуску”. 

Былі праведзены вясёлыя перапынкі, на якіх вучні і настаўнікі павінны былі праявіць кемлівасць у адгадванні загадак, успомніць прыказкі і прымаўкі, перакласці словы на беларускую мову.

А таксама прайшлі розныя мерапрыемствы: вусны часопіс “Гавары са мной па-беларуску”, турнір знаўцаў мовы “Разумнікі і разумніцы”.