Міжшкольнае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

11.12.2014

11 снежня ў школе адбылося міжшкольнае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.На паседжанні прысутнічалі настаўнікі Малоткавіцкай СШ, Бярозавіцкай СШ, Дамашыцкай БШ і Ставоцкай СШ.

Тэма паседжання “ Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у выкладанні беларускай мовы і літаратуры”. Адкрыты ўрок у 9”А” класе правяла настаўніца Лынько І.М. Далей былі заслуханы даклады настаўнікаў Калесніковіч М.М. і Захаравай А.Г. аб ролі інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у вырашэнні праблем асобасна-прафесійнага развіцця педагога, метадычныя падыходы да выкарыстання рэсурсаў і магчымасцяў сеткі Інтэрнэт у навучанні беларускай мове і літаратуры. У канцы паседжання настаўнікі падзяліліся ўласнымі напрацоўкамі з вопыту работы, абмеркавалі надзённые пытанні. Такая форма метадычнай работы вельмі дапамагае настаўнікам у пашырэнні педагагічнай кампетэнтнасці.