Свята беларускага пісьменства і друку

06.09.2019

Кніга ўваходзіць у наша жыццё з самага дзяцінства і спадарожнічае нам многія гады. У ёй сабраны жыццёвы вопыт і чалавечая мудрасць. Таму яна заўсёды запатрабавальна.

Штогод у першую нядзелю верасня ўся Бе­ларусь адзначае цудоўнае свята — Дзень беларускага пісьменства. Гісторыя свята прыводзіць нас у 1994 год у старажытны горад Полацк. Штогод галоўны горад свята мяняецца. Традыцыйна гэта гарады —гістарычныя цэнтры культуры, навукі, літаратуры і кнігавыдання. У гэтым годзе гасцей сустракаў горад Слонім.

Прымала ўдзел у святкаванні і наша школа. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры аформілі выставу, прысвечаную жыццю і творчасці беларускіх асветнікаў. Вучні 8 і 9 класаў разам з настаўнікамі Гулевіч Н.В. і Нарывончык Г.І. здзейснілі завочную экскурсію “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова…” па гарадах Беларусі, у якіх з 1994 года праходзіла гэта свята. А завяршылася мерапрыемства віктарынай, якая спрыяла паглыбленню ведаў пра жыццё і творчасць Францыска Скарыны, першадрукара і перакладчыка.

Падчас мерапрыемства вучні не толькі паглыбілі свае веды, але і зразумелі  значнасць свята для беларусаў.

  Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры