"Мая родная Беларусь"

30.11.2019

"Мая родная Беларусь’’ пад такою назвай 30.11.2019 г.  конкурс чытальнікаў сабраў удзельнікаў мерапрыемства. 

Падчас сустрэчы размова ішла пра сваю гісторыю, пра нашу родную старонку, пра беларускую зямлю. Нашы продкі пакінулі нам і багатую літаратурную спадчыну.

Вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Бацькаўшчыне, гучалі з вуснаў навучэнцаў.

Лепшай чытальніцай стала Багдановіч Аляксандра, 6’’А’’ клас з вершам Я. Янішчыц ’’Пралескі’’. Другое месца падзялілі Божка Вераніка, 6 ’’А’’ клас і Пісьмянкова Аліса ,  7’’А’’кл. І трэцяе месца адзінагалосна прысудзілі Невару Андрэю і Касцюковіч Ясеніі, навучэнцам 7’’А’’ класа.

Прысутныя набылі новыя веды пра Беларусь і выказалі  гонар за свой народ.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры