“Родным словам ганаруся”

24.12.2020

Напрыканцы снежня ў школе прайшла дэкада беларускай мовы і літаратуры “Родным словам ганаруся”.

Кожны дзень быў напоўнены цікавымі мерапрыемствамі.

 

Вучні 9 “В” класа ўдзельнічалі ў турніры знаўцаў роднай мовы “Таямніцы роднага слова”, 5 “Б” клас паказаў свае веды ў пазнавальна-інтэлектуальнай гульні “Нашых думак уток і аснова”. Васьмікласнікі раскрылі свае мастацкія таленты ў конкурсе малюнкаў “Па старонках любімых твораў”, а таксама ў віктарыне, прысвечанай жыццю і творчасці У. Караткевіча.

      

Вучні 9 “А” класа прадставілі цікавы матэрыял пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў-юбіляраў, стварыўшы змястоўныя насценгазеты. На заключэнне настаўнікі беларускай мовы і літаратуры запрасілі вучняў на пазнавальна-інтэлектуальныя гульні пад агульнай назвай “З рога ўсяго многа”.

 

Дні дэкады былі адзначаны атмасферай спаборніцтва і добрым настроем.   

Спадзяёмся, што мерапрыемствы, якія мы прысвяцілі нашай роднай мове і літаратуры, нікога не пакінулі раўнадушнымі.