Правяраем свае веды

13.02.2021

Каб узмацніць матывацыю да вывучэння беларускай мовы і літаратуры,  УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” традыцыйна напярэдадні Дня роднай мовы запрашае ўсіх аматараў роднай мовы, навучэнцаў 10-11 класаў,  прыняць удзел у завочнай алімпіядзе па беларускай мове. Сёлетні год не стаў выключэннем. З 10 па 12 лютага бягучага года матэрыялы былі даступныя для ўсіх жадаючых.

Матэрыяламі V завочнай алімпіяды зацікавіліся і нашы дзяўчаты-дзесяцікласніцы. У гэтым годзе яны пачалі вывучаць мову на павышаным узроўні, таму і вырашылі больш глыбока даследаваць беларускае слова, яго семантыку і этымалогію, а таксама праверыць свае веды па гісторыі і культуры нашага краю.

Пакуль не ўсё атрымалася, як хацелася: прызавых месц заваяваць не ўдалося. Усё ж вынік ёсць: Чэбан Крысціна на шостым месцы, Анцімонік Валерыя і Красько Мілана  на сёмым, а Машлякевіч Вольга на  дзясятым месцаы Ёсць над чым працаваць і да чаго імкнуцца. Пажадаем поспехаў у вучобе нашым навучэнцам і жадання развіваць свае творчыя здольнасці.

            Н.В.Гулевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры