Рэспубліканскi дыктант

16.09.2022

16 верасня 2022 года ўсе вучні VIII – XI класаў ДУА “Малоткавіцкая сярэдняя школа” Пінскага раёна прынялі ўдзел у Рэспубліканскiм дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства.

Дыктант праводзіўся ў час вучэбных заняткаў (з другога па шосты ўрок) па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”. Тэкст дыктанта “Дзень народнага адзінства” дыктавалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Лынько І.М., Нарывончык Г.І., Лычык М.І. у 8 “Б”, 9 “А”, 9 “Б”,10, 11 класах.

8“А” клас пісаў дыктант праз Трансляцыю з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь у 13.30.

“Выкладчыкам” выступіў Старшыня Саюза пісьменнікаў Алесь Карлюкевіч.

❤️Дыктоўка па тэме Дня народнага адзінства пачынае Тыдзень роднай мовы. Міністэрства адукацыі падрыхтавала план мерапрыемстваў на кожны дзень тыдню, у тым ліку акцыі для моладзі, сустрэчы са знакамітымі пісьменнікамі, чытанне вершаў, квэсты.