“Залацінкі народнай мудрасці”

20.09.2022

Беларусы заўсёды мелі схільнасць да трапнага, вобразнага слова, ведалі шмат прыказак, загадак, крылатых выслоўяў і афарызмаў. Гэта характарызавала іх як народ разважлівы, кемлівы і дасціпны. Усе трапныя ўстойлівыя выразы і словазлучэнні і называюць народнай мудрасцю.
Беларусы маюць цэлае багацце моўных залацінак, якія пры ўмелым выкарыстанні ўпрыгожваюць, аздабляюць як вуснае, так і пісьмовае маўленне, робяць гаворку яркай, насычанай , вобразнай і сакавітай. Залацінкі народнай мудрасці з’яўляюцца яркімі сродкамі выказвання думак і пачуццяў.
Таму сёння, у рамках тыдня роднай мовы, вучні 7 “Б” прынялі ўдзел у гульні “Залацінкі народнай мудрасці”. На працягу ўсяго мерапрыемства яны спаборнічалі і вытрымалі ўсе выпрабаванні, а таксама ўзбагацілі свае веды пра вусную народную творчасць – змястоўную і мудрую кнігу жыцця.